Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі беспрэцэдэнтныя "каруселі"


Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Сотні аўтобусаў возяць людзей па выбарчых участках для паўторнага галасаваньня

У Расеі завяршылася галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Толькі што закрыліся выбарчыя ўчасткі ў самым заходнім расейскім рэгіёне – Калінінградскай вобласці. Паводле апошніх зьвестак Цэнтрвыбаркаму, яўка выбарцаў перавысіла 56 адсоткаў.

Ліга выбарцаў зафіксавала больш за 3 тысячы парушэньняў.

Найбольш распаўсюджанымі зь іх называюць «каруселі» – выпадкі, калі арганізаваныя групы людзей галасуюць па некалькі разоў на розных участках.

"Усё проста ў адкрытую адбываецца. У адкрытую сотні аўтобусаў з групамі людзей езьдзяць па Маскве і Падмаскоўі і яны галасуюць на выбарчых участках", – распавядае расейскі апазыцыйны актывіст і знаны антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны.

"Тэхналёгія - вельмі простая. У людзей на руках ёсьць адмацававальныя квіткі. Ён з гэтым адмацавальным квітком, заходзячы на ўчастак ідзе да пэўнага чалавека, дзе яму даюць бюлетэнь, а адмацавальны квіток ён мае магчымасьць пакінуць сабе", – тлумачыць аактывіст.

Адмацавальнае пасьведчаньне стандартна выдаецца людзям, якія загадзя інфармуюць сваю выбарчую камісію, што ня змогуць прагаласаваць па месцы жыхарства. Згаданы дакумэнт дазваляе ім прагаласаваць на любым выбарчым участку. Паводле закону, аднак, грамадзянін абавязаны здаць такое пасьведчаньне ўзамен на атрыманы бюлетэнь для галасаваньня.

Навальны распавядае, што на сёньняшніх выбарах адмацавальныя пасьведчаньні выкарытоўваюцца як інструмэнт для шматразовага галасаваньня.

"Маштаб - абсалютна беспрэцэдэнтны. Мы ведаем, што ў маскоўскай вобласьці адмацавальныя пасьведчаньні закончыліся яшчэ некалькі дзён таму. У Маскве было немагчыма атрымаць адмацавальнае пасьведчаньне. Усе гэтыя адмацавальныя пасьведчаньні былі перададзеныя брыгадам вось гэтых людзей, якія цяпер у вялізных колькасьцях фіксуюцца", – канстатаваў Навальны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG