Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: паліцыя разагнала штаб альтэрнатыўнага падліку галасоў


Выбарчыя ўчасткі ўсталяваныя і ў праваслаўных манастырах
Выбарчыя ўчасткі ўсталяваныя і ў праваслаўных манастырах

У Маскве паліцыя эвакуявала альтэрнатыўны Цэнтар падліку галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах.

Паводле дэпутата Дзярждумы ад партыі "Справядлівая Расея" Ільлі Панамарова, паліцыя спаслалася на ананімнае паведамленьне аб бомбе, нібыта закладзенай у будынку. Панамароў дадаў, што загад аб эвакуацыі паступіў у момант, калі цэнтар распачаў падлік па выніках галасаваньня на Далёкім Усходзе. Паліцэйскія загадалі пакінуць кампутары ў будынку.

Цэнтар альтэрнатыўнага падліку галасоў быў зарганізаваны незалежнай Лігай выбарцаў сумесна з партыямі КПРФ і "Справядлівая Расея". Напярэдадні службы бясьпекі загадалі актывістам пакінуць іншы будынак, у якім быў абсталяваны іх штаб, матывуючы, што яны месьцяцца занадта блізка да афіцыйнага Цэнтравыбаркаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG