Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марылюіза Бэк: «У любым выпадку гэта ня выбары»


Марылюіза Бэк

Марылюіза Бэк

Каардынатарка ў пытаньнях Беларусі ў Бундэстагу, сябра ПАРЭ, нямецкая зялёная Марылюіза Бэк знаходзіцца ў Маскве ў складзе назіральнікаў ад Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

Назіральнікі наведалі больш за 1000 выбарчых участкаў у Расеі — ад Балтыкі да Ўладзівастоку.

Як заявіла нямецкая дэпутатка ў інтэрвію нямецкай тэлерадыёкампаніі ARD, тое, што адбываецца цяпер у Расеі — гэта нешта зусім іншае, толькі не «свабодныя і празрыстыя» выбары, «бо напярэдадні Крэмль зрабіў усё, каб заблякаваць удзел у выбарах не патрэбных для яго кандыдатаў».

Паводле Марылюізы Бэк, якая раней была назіральніцай на выбарах у Беларусі, сытуацыя ў Расеі тая, што там «існуе магутны ціск на працоўныя калектывы, інтэрнаты, на кіраўнікоў мясцовых уладаў , каб тыя забясьпечылі неабходныя лічбы пры галасаваньні»

«Пры такіх абставінах мы можам зрабіць толькі мінімальны выбарачны кантроль», — працягвае Марылюіза Бэк. — «Мы спрабуем размаўляць з назіральнікамі на месцах. Мы імкнёмся адчуць гэтую атмасфэру. Усё гэта вонкавыя фактары, якія неабходна ведаць. Як правіла, сама працэдура вонкава выглядае стэрыльна чыстай»

Паводле прагнозаў назіральніцы ПА РЭ, сёньняшні дзень будзе больш менш спакойным. Іншая справа — панядзелак, калі выбары скончацца. Тады ў многіх расейскіх гарадах, у тым ліку і ў сталіцы. могуць адбыцца вялікія пратэстныя дэманстрацыі. Марылюіза Бэк зьбіраецца пайсьці на маскоўскую акцыю.

Дэпутатка Бундэстагу і ПАРЭ чакае, што людзі Пуціна будуць абвінавачваць апазыцыю ў яе празаходняй ангажаванасьці. Пры гэтым яна перакананая, што большасьць расейцаў ня вераць у чыстае, «без падману» вяртаньне Пуціна ў Крэмль, Нават пры ўсіх аргумэнтах таго, што выбары былі «справядлівымі»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG