Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў: Kаго б ні выбралі, будзем інтэгравацца


Амбасадар РФ у Беларусі Аляксандар Сурыкаў
Амбасадар РФ у Беларусі Аляксандар Сурыкаў

Беларуска-расейскія дачыненьні пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі ня зьменяцца. Такое меркаваньне выказаў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў увечары 3 сакавіка ў эфіры праграмы «Карціна сьвету» на канале «РТР-Беларусь», паведамляе БелаПАН.

«Чаму яны павінны зьмяняцца? Дзеля чаго мы павінны апынуцца на іншых пазыцыях? - сказаў амбасадар. - Мы з вамі стварылі Мытны саюз, з 1 студзеня стартавала Адзіная эканамічная прастора. Ідзе карпатлівая цяжкая праца, прыціраемся, ня ўсё так проста, як некаторыя лічаць».

Паводле Сурыкава, спатрэбіцца некалькі гадоў, каб Адзіная эканамічная прастора «стала на ногі». «Мы заявілі аб стварэнні адзінага эканамічнага саюзу, калі ўмацуецца АЭП", - заявіў дыплямат.

«Нават калі выберуць ня Пуціна, а кагосьці іншага, іншы таксама будзе інтэгравацца», - перакананы Сурыкаў.

Закранаючы праблемы міжнародных санкцый супраць Беларусі, амбасадар заявіў, што Расея іх асуджае, бок яны ўяўляюць сабою «ўдар супраць народу».

Расія, падкрэсьліў Сурыкаў, ніколі не выстаўляла Беларусі папярэдніх палітычных умоваў, а аказвала ёй дапамогу як «брацкай дзяржаве».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG