Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайская вёска адстаяла дэмакратычныя выбары


Жыхары вёскі Вукань дамагліся права самастойна вылучаць кандыдатаў і весьці назіраньне за працэдурай ў выніку масавых акцый пратэсту

У вёсцы Вукань ў кітайскай правінцыі Гуандун сёньня прайшлі дэмакратычныя выбары ў мясцовы савет. Жыхары дамагліся права самастойна вылучаць кандыдатаў і весьці назіраньне за працэдурай ў выніку масавых акцый пратэсту ў верасьні і сьнежні мінулага году.

Пратэсты супраць несумленнай скупкі земляў партыйнымі функцыянэрамі дасягнулі піку ў сярэдзіне сьнежня, калі стала вядома аб гібелі ў паліцыі аднаго з грамадзкіх актывістаў. Жыхары выгналі з сяла ўсё партыйнае начальства, а затым на перамовах з прадстаўнікамі дзяржавы дамагліся прызначэньня датэрміновых выбараў на альтэрнатыўнай аснове. На сем месцаў у мясцовым савеце прэтэндуе 21 кандыдат. Яўка склала 81% ад 8 тысяч жыхароў з правам голасу.

У вёску зьехаліся прадстаўнікі іншых рэгіёнаў Кітаю, каб – карыстаючыся павялічанай увагай прэсы – распавесьці аб злоўжываньнях мясцовага кіраўніцтва ў сваіх рэгіёнах. У сельскіх раёнах Кітаю рэгулярна праводзяцца выбары ў мясцовыя саветы, аднак бальшыня зь іх безальтэрнатыўным і кантралююцца ўладамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG