Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці падалі заяўкі на пікеты за даступнае жытло


Людміла Дзенісенка
Людміла Дзенісенка

Берасьцейскія актывісты партыі «Справядлівы сьвет» падалі заяўкі на правядзеньне трох пікетаў супраць складанасьці рэалізацыі права на жыльлё.

Падчас пікетаў плянуецца зьвярнуць увагу на тое, што жыльлё ў Беларусі вельмі дарагое, а крэдыты на яго набыцьцё прапануюцца за высокія працэнты.

Кіраўніца гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Людміла Дзенісенка тлумачыць, што вельмі шмат жыхароў сутыкаюцца з праблемай фактычнай недаступнасьці жыльля. А гэта, мяркуе спадарыня Дзенісенка, парушае права на жыльлё, замацаванае Канстытуцыяй:

«У нас паводле Канстытуцыі ёсьць права на жыльлё ў кожнага грамадзяніна. Але гэтае права немагчыма ажыцьцявіць з-за высокіх цэнаў і працэнтных ставак крэдыту. Узьнікаюць сытуацыі, калі па трое дарослых дзяцей жывуць з бацькамі або калі ўвогуле вялікія сем’і туляюцца па пакоях інтэрнатаў.

І што гэта за крэдыты пад 20%? Ва ўсім сьвеце 3-4% на жыльлё. І там няма розьніцы, бярэш ты крэдыт як маладая сям’я або як старая сям’я. У нас жа зрабілі так, што людзі трапляюць у такую кабалу, што ўсё жыцьцё толькі і плацяць за кватэру».

Тры пікеты плянуецца правесьці 17 сакавіка. У двух заяўлены ўдзел 15 чалавек, трэці будзе адзіночным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG