Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невыязнога старшыню КДБ накіравалі ў Італію


Вадзім Зайцаў
Вадзім Зайцаў
Акт «Аб камандзіраванні В.Ю.Зайцава ў г. Рым (Італьянская Рэспубліка)» зьявіўся 2 сакавіка ў Нацыянальным рэестры прававых актаў. Пра падрябазнасьці візыту не паведамляецца.

Старшыня КДБ Вадзім Зайцаў уключаны ў сьпіс неяўзных беларускіх чыноўнікаў Радай міністраў ЭЗ у студзені 2011 году. У гэтым сьпісе знаходзяцца тыя, каго падазраюць ва ўдзеле ў фальшаваньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Аднак міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў, які таксама знаходзіцца ў «сьпісе неўязных» наведаў Францыю 17-20 студзеня па запрашэньні Інтэрполу. У дадзеным выпадку гэтае правіла ня дзейнічае, паколькі запрашэньне міністру адаслана ад імя міжнароднай структуры. Магчыма, гэтая сытуацыя паўторыцца і з старшынём КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG