Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 сакавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СУЦЭЛЬНАЯ...

...воблачнасьць, магчымы невялікі сьнег і замець. Тэмпэратура ўдзень: −4 — −2.

НЕ ПРАПУСЬЦЕЦЕ:

У вечаровым эфіры «Свабоды» перадача «Праскі акцэнт», у якой пра Расею разам зь Юрыем Дракахрустам будуць разважаць расейскія палітычныя экспэрты Вадзім Дубноў, Уладзімер Жарыхін, Фёдар Лук’янаў, Яўген Мінчанка, Міхаіл Рэмізаў і Андрэй Суздальцаў. А таксама аўдыёзапіс перадачы «Зона Свабоды» для «Белсату», у якой Аляксандар Лукашук, Юры Дракахруст, Франак Вячорка і Ян Максімюк абмяркоўваюць дыпляматычную вайну паміж Менскам і Брусэлем.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі (Менск, К. Маркса, 12) пройдзе адкрыцьцё выставы «100 х Францыя ― француская фатаграфія ад вытокаў да нашых дзён». Пачатак а 17.00.

У Празе пройдзе сустрэча міністраў замежных справаў Вышаградзкай групы (Чэхія, Славаччына, Польшча, Вугоршчына) і «Ўсходняга партнэрства» (Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна). У сустрэчы возьмуць удзел высокая прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Кэтрын Эштан і камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле.

У Маскве антыпуцінская апазыцыя плянуе правесьці пратэст пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Місія АБСЭ агучыць папярэднія высновы з назіраньня за выбарамі.

* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1279 — перамога войска ВКЛ на чале з Трайдзенем над ордэнскім войскам у бітве пры Ашэрадэне.

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Грэцыяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1896 — Кандрат Крапіва, беларускі савецкі піcьменьнік, байкапіcец.

1910 — Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзяяч.

У гэты дзень памерлі:

1940 — Аляксандар Сержпутоўскі, беларускі фальклярыст, этнограф, публіцыст, мовазнавец.

2000 — Мікола Ермаловіч, беларускі гiсторык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Як цябе калі я ўбачу,
Самагоначка мая,
Дык чуць з радасьці ня плачу...
Дай жа цмокну цябе я.
Эх! Прыемна ты сабою,
Мне ўжо вельмі ж па нутру, —
Разлучуся я з табою,
Хіба толькі як памру.
Ад падатку ўсю астачу
Прынясу, аддам табе...
Што? Ня еўшы дзеці плачуць?
Ну дык што ж — няхай сабе.


Кандрат Крапіва, фрагмэнт верша «Самагоначка».

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Міхалевіч схадзіў на допыт. І даведаўся, што КДБ здымае пра яго фільм

Інтэрвію Лукашэнкі Washington post — чаго не заўважыла БелТА

У «амэрыканцы» пішацца раман «Сэрца сьвятла»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG