Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:

Воблачна, ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ:

З сакавіка — у Палацы мастацтваў ў Менску ўганараваньне першай літаратурнай прэміяй імя Гедройца. Пачатак а 17-й.

4 сакавіка — у «Арт-сядзібе» (Менск, Куйбышава, 22) у межах праекту «Радыюс нуля. Анталёгія арт-нулявых» дыскусія «Ў пошуках страчанага часу».

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

3 сакавіка

Міжнародны дзень пісьменьніка
Марока — Дзень трону
Судан — Дзень нацыянальнага адзінства
Японія — Дзень дзяўчатак

ГЭТЫЯ ДНІ Ў ГІСТОРЫІ:

3 сакавіка

1067: адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Першая згадка Менску ў крыніцах.

1861: у Расейскай імпэрыі скасаваны прыгон: Аляксандар II выдаў маніфэст аб вызваленьні сялянаў.

1917: у Кіеве ўтворана Ўкраінская цэнтральная рада.

1918: падпісаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай.

1933: у Патсдаме канцлер Нямеччыны Адольф Гітлер абвясьціў пра ўтварэньне «Трэцяга райху».

1991: на рэфэрэндуме ў Латвіі 74% жыхарства прагаласавалі за незалежнасьць ад СССР, у Эстоніі — 83%.

4 сакавіка

1634: у Лышчыцах пад Берасьцем нарадзіўся беларускі шляхціц Казімір Лышчынскі, які напісаў «Трактат пра неіснаваньне Бога». Але XVII стагодзьдзе было ня той эпохай, калі атэістычныя выказваньні маглі рабіцца беспакарана. Лышчынскага асудзілі на сьмяротную кару.

1890: у Гальшанах нарадзіўся беларускі паэт і ўніяцкі сьвятар Вінцук Адважны (пам. 1978 у Лёндане).

1956: у Беластоку пачаў выходзіць беларускамоўны тыднёвік «Ніва». Першым галоўным рэдактарам «Нівы» быў Георгі Валкавыцкі.

1992: Уга Чавэс арганізаваў няўдалы вайсковы пераварот у Вэнэсуэле, які выклікаў вялікі скачок ягонай папулярнасьці сярод найбяднейшых пластоў грамадзтва.

2004: зьявілася адна з найбольш папулярных сацыяльных сетак у інтэрнэце — Facebook.

Нарадзіліся:

З сакавіка

1843: Аляксандар Грэм Бэл, амэрыканскі навукоўца, вынаходнiк тэлефона.

1899: Юры Алеша, савецкі пісьменьнік.

1942: Уладзімер Кавалёнак, беларускі касманаўт.

Памерлі:

3 сакавіка

1767: Ян Гляўбіц, клясык беларускай архітэктуры.

1900: Валенці Швыкоўскі, маршалак пружанскі, удзельнік паўстаньня 1863 году, мэцэнат.

1953: Мікола Равенскі, беларускі кампазытар.

1944: Францішак Аляхновіч, беларускі пісьменьнік.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Усімі даступнымі спосабамі трэба змагацца за родную мову» — Васіль Быкаў.
XS
SM
MD
LG