Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградаў зьнік, Арцыбашаву дадалі 7 сутак арышту


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

3 cакавіка а 18:35 павінен быў выйсьці на волю пасьля 10-сутачнага арышту Павал Вінаградаў, лідэр моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду».

А 18-й гадзіне яго родныя і сябры сабраліся каля Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна, каб сустрэць Паўла. Яны падрыхтавалі яму невялікія падарункі ў выглядзе плюшавых цацак, з-за якіх ён і быў асуджаны.

Аднак ніхто да іх ня выйшаў. Прачакаўшы Паўла Вінаградава больш за гадзіну, яны сталі высьвятляць, дзе ён можа знаходзіцца. Дзяжурны паведаміў, што на Акрэсьціна Паўла няма — яго, маўляў, выпусьцілі раней.

Жонка Паўла Сьвятлана кажа, што мабільны тэлефон Паўла па-за зонай доступу. Сябры зараз шукаюць Паўла.

Як паведаміў актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Міхась Пашкевіч, каля ізалятара на Акрэсьціна сябры выпадкова даведаліся, што Аляксандру Арцыбашаву 1 сакавіка дадалі яшчэ 7 сутак арышту за акцыю «Хрэн ад прэзыдэнта». Яго сваякам пра гэта нават не паведамілі.
XS
SM
MD
LG