Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Наш дом": МЗС Беларусі павінен папрасіць прабачэньня


Кіраўніца кампаніі "Наш дом" Вольга Карач
Кіраўніца кампаніі "Наш дом" Вольга Карач
Грамадзянская кампанія «Наш дом» зьбірае подпісы пад зваротам у Міністэрства замежных справаў Беларусі.

У звароце ўтрымліваецца заклік да ўладаў прыняць тэрміновыя захады дзеля ўрэгуляваньня дыпляматычнага канфлікту, які прывёў да адкліканьня паслоў Эўразьвязу зь Беларусі.

«Падобныя недружалюбныя дзеяньні беларускага боку супярэчаць палітыцы добрасуседзтва. Наша дзяржава штучна стварае дадатковы палітычны бар’ер для міжчалавечых, эканамічных, культурных і іншых сувязяў паміж нашай краінай і іншымі дзяржавамі Эўропы», — гаворыцца ў звароце. — Мы лічым, што беларускія ўлады павінны неадкладна прынесьці прабачэньні прадстаўнікам Эўрапейскага Зьвязу, сесьці за стол перамоваў і мінімізаваць нэгатыўныя наступствы неабдуманай і шкоднай дыпляматычнай авантуры".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG