Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: Лукашэнка зрабіў усё, каб кансалідаваць Эўрапейскі Зьвяз


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька такі чынам пракамэнтаваў заяву лідэраў Эўразьвязу па Беларусі:

«Гэта можа азначаць толькі адно: што Эўрапейскі Зьвяз і Брусэль прынялі той мячык, пінг-понг, які накіраваў ім Аляксандар Лукашэнка. І яны прынялі ягоныя правілы гульні. А правілы гэтыя азначаюць: стаяць да канца, стаяць прынцыпова і пасьлядоўна на сваёй пазыцыі.

Я думаю, што Аляксандар Лукашэнка зрабіў зараз усё, каб кансалідаваць Эўрапейскі Зьвяз, каб павысіць там дысцыпліну сярод чальцоў па беларускім пытаньні. І гэта яго дасягненьне. І ён як ніколі наблізіў насамрэч сытуацыю да таго, каб там прымалі рашэньні, якія выходзяць за рамкі нейкіх кропкавых захадаў у адносінах да тых ці іншых асобаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG