Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд дазволіў сваякам сустрэцца зь Сяргеем Каваленкам


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Судзьдзя Першамайскага суду Віцебску Алена Жук дазволіла сваякам Сяргея Каваленкі сустрэцца зь ім у Менскім рэспубліканскім турэмным шпіталі, які цяпер знаходзіцца пры Менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Жонка вязьня Алена Каваленка паведаміла, што ў панядзелак, 5 сакавіка, на сустрэчу зь Сяргеем паедуць яго маці Лідзія і брат Віталь.

Сяргей Каваленка, які на знак пратэсту галадуе са сьнежня 2011 году, на гэтым тыдні быў пераведзены ў турэмны шпіталь зь Віцебскага СІЗА. За час галадоўкі ён ужо страціў каля 30 кіляграмаў вагі, але працягвае галадоўку, дамагаючыся пераводу ў цывільны шпіталь і скасаваньня прысуду.

Актывіста КХП БНФ пакаралі 2 гадамі і 1 месяцам зьняволеньня за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня пасьля суду за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2011 годзе.
XS
SM
MD
LG