Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады фронт» патлумачыў расьцяжкай, чаму зьехалі эўрапейскія амбасадары


2 сакавіка актывісты «Маладога фронту» вывесілі расьцяжку на плоце амбасады Нямеччыны ў Беларусі на вуліцы Румянцава ў Менску.

«European ambassadors got missing till imprisoned here existing!!!» — было напісана на банэры. Пераклад: «Эўрапейскія амбасадары зьехалі да таго часу, пакуль тут ёсьць зьняволеныя».

«Крок эўрапейскіх амбасадараў, які стаўся адказам на беспрэцэдэнтныя дзеяньні беларускага рэжыму, бясспрэчна заслугоўвае павагі. Мы салідарныя з гэтымі мужнымі людзьмі. Амбасадар Вугоршчыны заявіў, што ён ня вернецца на Беларусь, пакуль на волю ня трапяць усе палітзьняволеныя. Гэтай акцыяй мы ня толькі зьвяртаем увагу беларусаў на „беспредел“ рэжыму, але і зьвяртаемся да амбасадараў іншых краінаў, каб яны далучыліся да заявы спадара Контры», — тлумачаць маладафронтаўцы сваю акцыю на сайце mfront.net.


Амбасадары краін Эўразьвязу вырашылі зьехаць зь Менску на знак салідарнасьці з амбасадарам Польшчы і прадстаўніком Эўразьвязу, якім улады Беларусі загадалі пакінуць Менск для кансультацыяў пасьля пашырэньня санкцыяў супроць беларускіх чыноўнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG