Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гордан: Гэтая сытуацыя ніякім чынам не дапаможа простым беларусам


Філіп Гордан

Філіп Гордан

Высылка амбасадара Польшчы Лешака Шарэпкі і кіраўніка прадстаўніцтва Эўразьвязу Майры Моры зь Менску і адкліканьне амбасадараў краінаў ЭЗ толькі пагаршаюць і без таго напружаныя стасункі Беларусі і Захаду.

Пра гэта заявіў намесьнік дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан на брыфінгу ў Вашынгтоне.

«Праўда заключаецца ў тым, што такога кшталту дзеяньні толькі ўзмацняюць самаізаляцыю Беларусі. Гэтая сытуацыя ніякім чынам не дапаможа простым беларусам. Кіраўніцтва краіны павінна хутчэй задумацца над прычынамі накладаньня санкцыяў і візавых абмежаваньняў, а не высылаць амбасадараў, што робіць ізаляцыю яшчэ больш жорсткай», — заявіў Гордан «Голасу Амэрыкі».

Намесьнік дзяржсакратара ЗША па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан адзначыў, што ўлады Беларусі выдатна ведаюць, што ім неабходна зрабіць для паляпшэньня сытуацыі, піша БелаПАН.
XS
SM
MD
LG