Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У новым нумары «Дзеяслова» — невядомая аповесьць Быкава «Атака»


Васіль Быкаў

Васіль Быкаў

Галоўны рэдактар «Дзеяслова», старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч распавёў, што пры канцы мінулага году Сяргей Шапран, які займаецца творчай спадчынай Быкава, прапанаваў для публікацыі ў «Дзеяслове» невядомую аповесьць Васіля Быкава «Атака» і апавяданьне «Жалезны камандзір».

Гэтыя творы напісаныя прыблізна на пачатку 1960-х гадоў:

«Атака» нечым нагадвае значна пазьнейшую «Праклятую вышыню», але нагадвае толькі сваёй задумкай. У цэлым гэта цалкам адметны твор. Я не магу сказаць, зь якіх прычынаў Быкаў у свой час адклаў гэты твор. Але той, хто яго прачытае, заўважыць, што і сам сюжэт, і імёны герояў Быкаў скарыстаў у іншых творах. Можа, таму аўтар ня стаў друкаваць «Атаку». Прыблізна тая ж сытуацыя і з апавяданьнем «Жалезны камандзір».
XS
SM
MD
LG