Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы ня ставім ніякіх умоваў, калі яны закончылі кансультацыі, могуць вяртацца», - заявіў польскай радыёстанцыі RMF FM прэсавы сакратар беларускага МЗС у справе амбасадараў Польшчы і ЭЗ.

Прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных паінфармаваў, што калі амбасадары Польшчы і ЭЗ закончылі перамовы ў сваіх сталіцах, то могуць вяртацца. Ён спрабаваў пераканаць, што Беларусь зацікаўленая ў дыялёгу.

«Мы стараемся залагодзіць гэты канфлікт і прывесьці да таго, каб дачыненьні Менск-Брусэль вярнуліся за стол перамоваў», - сказаў Савіных. Ён дадаў, што ня мае плянаў рабіць нешта, што магло б нашкодзіць такім дачыненьням. Савіных таксама сьцьвердзіў, што ахвярай дыпляматычнай вайны стала якраз Беларусь: «Менск не ініцыяваў ніякіх крокаў, якія б маглі прывесьці да завастрэньня канфлікту. Гэта мы – бок, пацярпелы ад дзеяньняў вялікага суседа – я маю на ўвазе Эўрапейскі Зьвяз», - дадаў ён у размове з RMF FM.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG