Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія і Вялікая Брытанія не падтрымалі фінансавы пакт ЭЗ


Сёньня ў Брусэлі 25 з 27 краінаў Эўразьвязу падпісалі фінансавы пакт, які прадугледжвае ўзмацненьне жорсткасьці бюджэтнай дысцыпліны. Не падтрымалі пагадненьне толькі Вялікая Брытанія і Чэхія.

Дакумэнт, распрацаваны Нямеччынай, мае на мэце прадухіліць у будучыні пазыкавыя крызісы.

Пакт, сярод іншага, прадугледжвае патрабаваньне захоўваць збалянсаваны бюджэт і аўтаматычнае ўжываньне карных захадаў у выпадку перавышэньня дапушчальнага ўзроўню бюджэтнага дэфіцыту. Эўрапейскаму суду надаюцца паўнамоцтвы дзеля ажыцьцяўленьня жорсткага кантролю за выкананьнем новых правілаў.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель назвала пакт «нарожным каменем у гісторыі Эўрапейскага Зьвязу».
XS
SM
MD
LG