Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО ня зьменіць сваю палітыку ў Аўганістане


Іва Даалдэр

Іва Даалдэр

Альянс НАТО ня мае намеру зьмяняць сваю палітыку ў дачыненьні да Аўганістану, нягледзячы на апошнія напады на амэрыканскіх вайскоўцаў пасьля спаленьня некалькіх асобнікаў Карану на вайсковай базе міжнародных сілаў у Баграме.

Пра гэта заявіў прадстаўнік ЗША ў НАТО Іва Даалдэр. Ён адзначыў, што некалькі трагічных інцыдэнтаў не паўплываюць на палітыку НАТО.

Даалдэр выступіў у Чыкага, дзе ў траўні пройдзе саміт НАТО. Паводле яго, сярод асноўных тэмаў саміту будзе стварэньне сыстэмы супрацьракетнай абароны ў Эўропе.

Расея выступае супраць плянаў НАТО разьмясьціць у Польшчы і Румыніі ракеты-перахопнікі. Даалдэр заявіў, што вядуцца перамовы, накіраваныя на пераадоленьне разыходжаньняў ў пытаньні проціракетнай абароны.
XS
SM
MD
LG