Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасяджэньне аргкамітэту па сьвяткаваньні юбілеяў Купалы і Коласа засакрэцілі


Пасяджэньне рэспубліканскага аргкамітэту па правядзеньні мерапрыемстваў, прысьвечаных юбілеям клясыкаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, у апошнюю хвіліну вырашана было зрабіць закрытым для шырокага кола СМІ.

Мерапрыемства пачалося 2 сакавіка ў 11.00 у Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка. У нарадзе ўдзельнічаюць намесьнік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, намесьнік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік, першы намесьнік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

Аднак за паўгадзіны да пачатку мерапрыемства стала вядома, што яго вырашылі зрабіць закрытым для шырокага кола СМІ. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Мінкультуры Ганна Смольская. Патлумачыць прычыну такога рашэньня яна не змагла, дадаўшы, што для асьвятленьня пасяджэньня запрошаны «толькі адзін тэлеканал», перадае БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG