Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зінаіда Міхнюк скардзіцца ў Вярхоўны суд


Зінаіда Міхнюк

Зінаіда Міхнюк

Адна з ініцыятаркаў праведзенага ў Берасьці 8 кастрычніка мінулага году Народнага сходу спрабуе дамагчыся скасаваньня рашэньня суду першай інстанцыі, які аштрафаваў яе на 70 тысяч беларускіх рублёў.

Пазьней Берасьцейскі абласны суд пакінуў гэтае рашэньне безь зьменаў.

Свой зварот Міхнюк тлумачыць жаданьнем адстаяць свой гонар: «Я займаюся грамадзкай і прафсаюзай дзейнасьцю, шмат хто мяне ведае ў родным горадзе і таму абвінавачваньне ў лаянцы проста зьневажае мяне як асобу».

У сваёй скарзе Зінаіда Міхнюк зноў нагадвае падрабязнасьці той падзеі, калі міліцыянты затрымалі яе яшчэ да пачатку Народнага сходу і адвезьлі ў пастарунак. Яе там пратрымалі каля трох гадзінаў, пасьля чаго быў складзены пратакол, паводле якога грамадзкая актывістка нібыта лаялася.

Зінаіда Міхнюк зьвяртае ўвагу, што суд першай інстанцыі не прыслухаўся да паказаньняў сьведкаў, што былі побач з жанчынай падчас затрыманьня, і цалкам прыняла да ведама хлусьлівыя паказаньні міліцыянтаў, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
XS
SM
MD
LG