Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры краінаў ЭЗ абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі


Кіраўнікі 27 краінаў Эўразьвязу, якія праводзяць двухдзённую сустрэчу ў Брусэлі, абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі, паведаміў старшыня Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй.

Дыпляматычныя крыніцы БелаПАН у Брусэлі кажуць, што пасьля пачатку дыпляматычнага скандалу Беларусь «несумненна вяртаецца ў топ парадку дня ЭЗ».

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»


27 лютага Рада міністраў замежных спраў краінаў ЭЗ на 21 асобу пашырыла сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.

Пашырэньне сьпісу стала прычынай дыпляматычнага скандалу паміж Менскам і Брусэлем. 28 лютага беларускія ўлады рэкамэндавалі кіраўніцы прадстаўніцтва Эўразьвязу Майры Моры і амбасадару Польшчы Лешку Шарэпку «выехаць у свае сталіцы для кансультацыяў, каб давесьці свайму кіраўніцтву цьвёрдую пазыцыю беларускага боку пра непрымальнасьць ціску і санкцыяў».

У адказ краіны ЭЗ адклікалі сваіх амбасадараў зь Менску.

1 сакавіка бэльгійскае выданьне EUobserver са спасылкай на дыпляматычную крыніцу ў Брусэлі паведаміла, што Эўразьвяз можа ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да некалькіх беларускіх бізнэсоўцаў.

Чарговае пасяджэньне Рады міністраў замежны справаў ЭЗ заплянаванае на 23-на .
XS
SM
MD
LG