Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камісія па інваліднасьці можа разгледзіць справу Зьмітра Бандарэнкі


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка

2 сакавіка ў Магілёўскай калёніі, дзе знаходзіцца Зьміцер Бандарэнка, павінна адбыцца пасяджэньне камісіі па інваліднасьці.

«Улічваючы тое, што ў камісію ўваходзяць прадстаўнікі КДБ, МУС, Міністэрства абароны, я ня думаю, што гэтая камісія дасьць Дзьмітрыю групу інваліднасьці», — заявіла напярэдадні БелаПАН жонка палітвязьня Вольга Бандарэнка.

7 красавіка давераную асобу кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму. Ён ужо мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, аднак, паводле Вольгі Бандарэнкі, у калёніі пакуль не разглядалі гэтага пытаньня, хоць у асуджанага няма правінаў, якія б перашкаджалі гэтаму.

У палітыка пасьля арышту дыягнаставалі некалькі грыжаў дыскаў хрыбетніка і ўшчамленьне сьпіннамазгавых нэрваў. 25 ліпеня яго даставілі з Рэспубліканскай турэмнай бальніцы на вуліцы Валадарскага ў 5-ю бальніцу, дзе на наступны дзень зрабілі апэрацыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG