Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт Эўразьвязу прызначыў Гэрмана ван Ромпэя прэзыдэнтам супольнасьці на другі тэрмін.

У адпаведнасьці зь Лісабонскай дамовай, прэзыдэнт прызначаецца лідэрамі ўсіх 27 краін супольнасьці тэрмінам на 2,5 году. Трэці тэрмін для адной асобы не прадугледжваецца.

Да свайго абраньня на пасаду кіраўніка Рады Эўразьвязу ў сьнежні 2009-га былы прэм’ер-міністар Бэльгіі быў малавядомай фігурай. У сваім блогу ў Твітэры Ромпэй напісаў: «Зь вялікім задавальненьнем прымаю другі мандат і лічу, што мне пашанцавала служыць Эўропе ў такі вырашальны час». Інфармагенцтвы паведамляюць, што лідэры супольнасьці цалкам задаволеныя працай Рампэя што да фармаваньня парадку дня самітаў ЭЗ, пошуку кампрамісных разьвязак у выпадку рознагалосьсяў і прэзэнтацыі Зьвязу на міжнародным узроўні. Экспэрты таксама адзначаюць, што ва ўмовах крызісу эўрапейскія палітычныя эліты відавочна вырашылі не пачынаць складаную дыскусію аб новым прэзыдэнту супольнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG