Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Сырыі не ўпускаюць пасланку ААН


Валеры Амос

Валеры Амос

Рада Бясьпекі ААН запатрабавала неадкладна ўпусьціць у Сырыю намесьніка Генэральнага сакратара ААН у гуманітарных пытаньнях баранэсу Валеры Амос.

Расея і Кітай, якія раней галасавалі супраць рэзалюцый Рады Бясьпекі ў справе Сырыі, падтрымалі гэтае патрабаваньне.

У прынятай аднагалосна заяве выказваецца шкадаваньне ў сувязі з пагаршэньнем гуманітарнай сытуацыі ў краіне.

Пра тое, што ўлады Сырыі адмовілі Валеры Амос ва ўезьдзе ў краіну, стала вядома ў сераду.

Сёньня актывісты апазыцыі абвясьцілі аб «тактычным» вывадзе большасьці сваіх узброеных байцоў з раёну Баба-Амр ў Хомсе. Рашэньне прынятае з мэтай пазьбегнуць стратаў сярод мірнага насельніцтва гораду, дзе за месяц баёў былі забітыя, як сьцьвярджаюць актывісты, сотні чалавек.
XS
SM
MD
LG