Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Лешак Шарэпка занепакоены лёсам палякаў у Беларусі


Лешак Шарэпка

Лешак Шарэпка

Амбасадар Польшчы ў Беларусі, які адбыў для кансультацыяў у Варшаву, занепакоены тым, што дыпляматычная вайна паміж дзьвюма дзяржавамі можа паўплываць на становішча палякаў у Беларусі.

Пра гэта амбасадар Шарэпка заявіў пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім, перадае БелаПАН са спасылкай на польскі тэлеканал TVN24.

Польскі амбасадар выказаў надзею, што кансультацыі не працягнуцца занадта доўга і ён вернецца ў Беларусь разам зь іншымі дыпляматамі Эўразьвязу.

2 сакавіка спаўняецца 20 гадоў з дня ўсталяваньня польска-беларускіх дыпляматычных стасункаў. Амбасадар Шарэпка выказаў надзею, што наступны пэрыяд будзе лепшы за цяперашні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG