Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі палітоляг: «Палітыка Лукашэнкі ў дачыненьні да ЭЗ разьвіваецца па сынусоідзе»


Кіраўнік Інстытуту ўкраінскай палітыкі ў Кіеве Кастусь Бандарэнка сказаў «Свабодзе», што такое разьвіцьцё падзеяў можна было прагназаваць.

«Таму што палітыка прэзыдэнта Лукашэнкі ў дачыненьні да Эўразьвязу разьвіваецца па сынусоідзе. Адпаведна, цяпер гэтая сынусоіда паказвае, што ў Менску павялічваецца арыентацыя на Расею і зьмяншаецца — на Эўрапейскі Зьвяз. Яшчэ калі напрыканцы мінулага году ў „Известиях“ зьявіўся артыкул Аляксандра Лукашэнкі пра пэрспэктывы Мытнага зьвязу з Расеяй і Казахстанам, то ўжо там былі ноткі скепсісу да самога Эўразьвязу і да дачыненьняў зь ім.

Эўразьвяз увесь час дамагаўся ад Беларусі, каб яна прытрымлівалася дэмакратычных нормаў і прынцыпаў. І называў Беларусь такім паказальным запаведнікам таталітарызму. Гэта не магло ня выклікаць вострай рэакцыі з боку афіцыйнага Менску. І пытаньне таго, калі пачнецца абмен дэмаршамі з боку Брусэля і Менску, было толькі пытаньнем часу».

На думку ўкраінскага палітоляга, афіцыйны Кіеў ня можа стаць пасярэднікам у гэтым канфлікце. «Гэта тлумачыцца тым, што ў яго самога сынхронна зь Беларусьсю точыцца свой канфлікт з Эўрапейскім Зьвязам», — гаворыць Кастусь Бандарэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG