Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кожнай краіны ёсьць сваё Акрэсьціна. Камэра Нэльсана Мандэлы ў Яганэсбургу выглядае гэтаксама як тая, у якой летась пасьля Плошчы я сустракаў Новы Год. Бэтонная падлога, бэтонныя сьцены, «ачко» і «кармушка» ў дзьвярах. І ніякай сувязі са сьветам...

Доўгія калідоры, шмат маленькіх камэраў па 4, 8. Нават па 12 чалавек.

Доўгія калідоры, шмат маленькіх камэраў па 4, 8. Нават па 12 чалавек.



— А як выглядала твая камэра? — запытаўся я ў Марыё, кубінскага ўдзельніка нашай сустрэчы. Яго нядаўна вызвалілі, ён адседзеў 6 гадоў за тое, што крыкнуў «НЕ — рэжыму Кастра!». Вызвалілі з умовай, што ён спакуе рэчы і выедзе з краіны. Цяпер ён у Гішпаніі. Марыё два разы абышоў камэру, паглядзеў па баках, уверх, уніз, прысеў, задумаўся і сказаў:
— Падобная была і ў мяне. Толькі вось тут у сьцяне быў кран з вадой, якую мы пілі, сюды ж спраўлялі патрэбу.

Марыё — вязень сумленьня. Адседзеў 6 гадоў з 10 свайго тэрміну зьняволеньня.

Марыё — вязень сумленьня. Адседзеў 6 гадоў з 10 свайго тэрміну зьняволеньня.



Вось так выглядае паўднёваафрыканская камэра. Падобныя камэры на Кубе і ў Беларусі.

Вось так выглядае паўднёваафрыканская камэра. Падобныя камэры на Кубе і ў Беларусі.



Далей мы з Марыё доўга абмяркоўвалі, якія бываюць турмы, камэры. Ён распавёў пра катаваньні на Кубе, як яго зьбівалі, калі ён адмаўляўся надзяваць турэмную ўніформу. Усё, што ён распавядаў, зусім нядаўна я чуў ад нашых былых кандыдатаў на прэзыдэнта. Думаю, калі б сярод нас быў Нэльсан Мандэла, ён бы шмат распавёў, як зьдзекаваліся зь яго і іншых вязьняў.

Вось так ЗУСІМ ПАДОБНА у розных частках плянэты, на розных кантынэнтах тыраны распраўляюцца са сваімі палітычнымі апанэнтамі.

Будынак Канстытуцыйнага суду знаходзіцца ў памяшканьні былой турмы.

Будынак Канстытуцыйнага суду знаходзіцца ў памяшканьні былой турмы.



У былой турме Яганэсбургу — цяпер Канстытуцыйны суд. Паўднёваафрыканцы лічаць, што гэта лягічна і справядліва. Надпіс на фасадзе — на 11 мовах, якія ўжываюцца ў Паўднёвай Афрыцы. Першая xhosa — родная мова Нэльсана Мандэлы.

Кожны мае права ведаць і прысутнічаць на любым паседжаньні Канстытуцыйнага суду.

Кожны мае права ведаць і прысутнічаць на любым паседжаньні Канстытуцыйнага суду.



Перад тым, як пусьціць у храм законнасьці, нас і нашыя рэчы прагналі праз мэталашукальнікі. Пасярод фае — вялікае кардоннае дрэва як элемэнт дэкору. Я так і не зразумеў, што яно мае сымбалізаваць. Насупраць уваходу у залю пасяджэньняў — кожны можа прачытаць парадак дня. У дзень нашага візыту Машыло Шадрак Сэбола судзіўся са Стандартным Банкам Паўднёвай Афрыкі.
Сьцены суду выкладзеныя турэмнай цэглай. Над судзьдзямі — стракаты паўднёваафрыканскі сьцяг.

Сьцены суду выкладзеныя турэмнай цэглай. Над судзьдзямі — стракаты паўднёваафрыканскі сьцяг.



У залі Канстытуцыйнага суду над пустымі судзейскімі крэсламі вісіць вялізны паўднёваафрыканскі сьцяг, вышыты бісэрам. На сьвятле прыгожа пераліваецца.

Аднак мяне ўразіла іншае. Сьцены выкладзеныя нязграбнай чырвонай цэглай. Нібыта недабудаванае. Але нам патлумачылі: «Гэта цэгла з разабранага будынку турмы, дзе падчас апартгэйду пакутавалі чорныя. Каб судзьдзі памяталі гісторыю і не паўтаралі памылак». Улічваючы, што бальшыня судзьдзяў — белыя, гэта лягічна.

Уваход у адзін з корпусаў турмы ў Яганэсбургу.

Уваход у адзін з корпусаў турмы ў Яганэсбургу.



Разабралі на цаглінкі ня ўсю турму. Частку пераўтварылі ў музэйную экспазыцыю. «Вось у гэтай камэры сядзеў Нэльсан Мандэла, а вось у гэтай — Магатма Гандзі», — чарнаскуры экскурсавод узахлёб распавядае, як пакутавалі яго суграмадзяне. Настолькі падрабязна, далібог, нібыта ён сам правёў у гэтай турме паўжыцьця.

Экспазыцыя прысьвечаная Магатму Гандзі. Паўднёваафрыканцы лічаць яго такім жа сваім, як і Мандэлу.

Экспазыцыя прысьвечаная Магатму Гандзі. Паўднёваафрыканцы лічаць яго такім жа сваім, як і Мандэлу.



Дарэчы, Магатма Гандзі дваццаць адзін год пражыў у Паўднёвай Афрыцы, змагаўся за правы індыйцаў і «каляровага» насельніцтва. За што ня раз сядзеў. Цяпер у Паўднёвай Афрыцы экспансія індыйцаў. Гэта вялікая праблема для ўраду, такога самага маштабу, як нелегальныя імігранты для Эўропы.

Уніформа, якую, верагодна, насіў Гандзі.

Уніформа, якую, верагодна, насіў Гандзі.



Экспазыцыя ў гонар Гандзі складаецца зь яго цытатаў і фотаздымкаў, а таксама турэмнай уніформы, якую ён насіў. Пра свой побыт у паўднёваафрыканскай турме ён напісаў: «Веру, што турма была для мяне выдатным досьведам, і цяпер я гатовы вытрываць значна цяжэйшыя пакуты, не паддаўшыся».

Сарціры яны і ў Афрыцы сарціры.

Сарціры яны і ў Афрыцы сарціры.



На вуліцы — турэмныя сарціры. Невысокая мэтровая перагародка пунсовага колеру. Зрэшты, у нашай вайсковай часьці ў Мазыры былі падобныя. Насустрач — пункт раздачы ежы. Асобныя элемэнты рацыёну я нават ня здолеў перакласьці. Галоўнае, што белых зьняволеных кармілі больш і лепш. На другім месцы ішлі «каляровыя» і «азіяты», і найгорш меліся чорныя. Калі чорным належала ў дзень 20 унцыяў кіяховай кашы, 5 унцыяў мяса ці рыбы і 8 унцыяў гародніны, белым — 20 унцыяў хлеба, 7 — рыбы/мяса, 16 — гародніны.

Белых кармілі лепш і больш, чым азіятаў ці чорных.

Белых кармілі лепш і больш, чым азіятаў ці чорных.



«Белыя зьняволеныя харчаваліся як у рэстаране. Было мэню, і маглі выбіраць, што есьці. Яны елі лепшую ежу, чым сапраўдныя гаспадары краіны. Для чорных — нічога падобнага. Яны елі сьмецьце», — на гэтых словах экскурсавод дэманстратыўна скрывіўся.

На адным са стэндаў — мэмуары ахоўніка турмы. Ён зьдзіўляецца, як чорныя зьняволеныя па вяртаньні з абавязковых працаў, нягледзячы на пільны дагляд, праносілі нажы, лёзы, грошы. У анальнай адтуліне.

Жаночая камэра для 70 зьняволеных.

Жаночая камэра для 70 зьняволеных.



Яшчэ нам паказалі жаночыя камэры. Гэта доўгія пакоі, падобныя на стайні. Усе спалі на падлозе. У кожнай камэры быў свой «галоўны» зь ліку вязьняў. Практыкаваўся фізычны і сэксуальны гвалт.

Ахоўнікам ня трэба было асабліва пільнаваць, у камэрах панавала свая герархія. Хіба ў нашых турмах інакш?

Гаёк, куды выводзілі вязьняў, — адзінае месца, дзе яны маглі размаўляць свабодна.

Гаёк, куды выводзілі вязьняў, — адзінае месца, дзе яны маглі размаўляць свабодна.



Адзінае месца, дзе зьняволеныя маглі пачуць сябе людзьмі — невялікі гаёчак у нутраным дворыку. Там расла яблыня, якая выконвала ролю каплічкі. Цяпер на гэтым месцы растуць ружы.
Насупраць уваходу ў суд — мармуровыя цені.

Насупраць уваходу ў суд — мармуровыя цені.



Уражаньняў пасьля наведваньня «Канстытуцыйнага суду» Паўднёвай Афрыкі — удосталь. Калі-небудзь у «Амэрыканцы» ці на «Акрэсьціна» таксама зьявяцца музэйныя экспазыцыі. І турысты будуць плаціць па 10 даляраў, каб паглядзець, як жылі людзі пры «апошняй дыктатуры Эўропы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG