Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнік Лукашэнкі папярэджвае пра «адэкватны адказ» на новыя санкцыі


«Эўропа павінна адмовіцца ад практыкі ўжываньня санкцыяў, асабліва ад іх узмацненьня», — заявіў журналістам у чацьвер памочнік прэзыдэнта Беларусі Валянцін Рыбакоў.

«Гістэрычная рэакцыя на нашы дзеяньні, калі разабрацца, была ня з нашага боку, і ня мы зрабілі першыя крокі... Мы прапанавалі амбасадарам Польшчы і ЭЗ часова выехаць для кансультацыяў і для давядзеньня беларускай пазыцыі свайму кіраўніцтву», — сказаў памочнік прэзыдэнта.

Рыбакоў нагадаў, што «на мінулым тыдні прэзыдэнт Беларусі некалькі разоў заяўляў пра магчымасьць адпаведнага адказу на ўзмацненьне жорсткасьці санкцыяў». «Рэакцыя Эўразьвязу была неадэкватная», — адзначыў памочнік кіраўніка дзяржавы. Таксама ён лічыць, што «эўрапейская рэакцыя, у выглядзе заявы Эштан, была таксама неадэкватная». «Яны самі сябе загналі ў недарэчную сытуацыю», — цытуе Рыбакова Інтэрфакс.

Амбасадары краінаў Эўразьвязу зьяжджаюць зь Беларусі на знак салідарнасьці з амбасадарам Польшчы Лешакам Шарэпкам і кіраўніцай прадстаўніцтва Эўразьвязу Майрай Морай, якім афіцыйны Менск прапанаваў пакінуць краіну для кансультацыяў.

28 лютага МЗС Беларусі забараніў уезд на тэрыторыю краіны ініцыятарам санкцыяў супраць чыноўнікаў. Афіцыйны Менск выклікаў таксама для кансультацыяў амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры ЭЗ. Акрамя таго, беларускі бок прапанаваў амбасадарам ЭЗ і Польшчы ў Менску выехаць зь Беларусі для кансультацыяў. Пасьля гэтага прадстаўнікі краінаў ЭЗ дамовіліся адклікаць зь Менску для кансультацыяў сваіх амбасадараў. Рашэньне пашырыць санкцыі супраць афіцыйных асобаў Беларусі прыняла 27 лютага Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу ў Брусэлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG