Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праверце свой сэксуальны ўзрост!


Ці адпавядае ўзровень вашай сэксуальнасьці вашаму ўзросту?

Тэма месяца: сэкс

Увесь сакавік на сайце — вынікі апошніх навуковых досьледаў , высновы і парады на тэму «здароўе і сэкс»


Сэксуальнае жыцьцё кожнага чалавека мае свае ўздымы і спады. Прычыны могуць быць у гарманальных збоях, цяжкасьцях у міжполавых стасунках, уплывах мэдыкамэнтаў, дэпрэсіі і стрэсе — усе гэтыя чыньнікі могуць загнаць вашую сэксуальнасьць у кут.

Калі вас турбуюць сумневы: «Ці нармальна гэта для майго ўзросту?», вы можаце пратэставаць сябе, адказаўшы на пытаньні тэсту «The SexAge Test», складзенага амэрыканскімі сэксолягамі для аналізу адпаведнасьці сэксуальнай актыўнасьці ўзросту чалавека. Для гэтага трэба прайсьці простую рэгістрацыю і пры дапамозе тэсту прааналізаваць сваё сэксуальнае жыцьцё за апошнія 4 тыдні па розных крытэрах. Наколькі часта вы мелі за гэты пэрыяд тыя ці іншыя адчуваньні? Наколькі яны былі моцнымі? Наколькі вы сумяшчальныя па сэксуальных біярытмах з вашым партнэрам? Якія віды сэксуальнай актыўнасьці вам дадушы? Наколькі лёгка і часта вы дасягаеце аргазму?

У выніках да тэсту вы пабачыце ваш сэксуальны ўзрост і зможаце параўнаць яго з датай у пашпарце. Апрача таго, вы атрымаеце рэкамэндацыі, як кампэнсаваць гарманальныя зьмены, якія адбываюцца зь цягам часу ў вашым арганізьме, як пераадольваць праблемы са здароўем, якія замінаюць сэксуальнаму задавальненьню, як павысіць уласнае лібіда і адчуваць сябе маладым.

У сакавіку матэрыялы рубрыкі «Энэргія здароўя» будуць прысьвечаны тэме «Здароўе і сэкс»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG