Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брусэль абмяркуе дыпляматычны скандал зь Беларусьсю


1 сакавіка у Брусэлі пачынае працу саміт у праблемах беспрацоўя і стымуляваньня эканамічнага росту ў рэгіёне.

Пры гэтым у парадак дня ўключана і пытаньне пра сытуацыю вакол скандалу з ад’ездам амбасадараў краінаў ЭЗ зь Менску.

Амбасадары краінаў Эўразьвязу выяжджаюць зь Беларусі на знак салідарнасьці з амбасадарам Польшчы Лешкам Шарэпкам і кіраўніцай прадстаўніцтва Эўразьвязу Майрай Морай, якім афіцыйны Менск прапанаваў пакінуць краіну для кансультацыяў.

28 лютага МЗС Беларусі забараніў уезд на тэрыторыю краіны ініцыятараў санкцыяў супраць чыноўнікаў. Афіцыйны Менск выклікаў таксама для кансультацыяў сваіх амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры ЭЗ. Акрамя таго, беларускі бок прапанаваў амбасадарам ЭЗ і Польшчы ў Менску выехаць зь Беларусі для кансультацыяў. Пасьля гэтага прадстаўнікі краінаў ЭЗ дамовіліся адклікаць зь Менску сваіх амбасадараў для кансультацыяў. Рашэньне пашырыць санкцыі супраць афіцыйных асобаў Беларусі прынятае 27 лютага на паседжаньні Рады міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў Брусэлі.

Працяг тэмы — пазьней на сайце "Свабоды".
XS
SM
MD
LG