Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малы памежны рух з Латвіяй пачынае дзейнічаць


Выдача дазволаў на малы памежны рух паміж Беларусьсю і Латвіяй пачнецца 1-га сакавіка.

Заявы пачалі прымаць 1 лютага . Аднак выдача саміх дазволаў, згодна з пагадненьнем, пачынаецца праз 20 працоўных дзён, гэта значыць 1 сакавіка.

Пагадненьне пра спрашчэньне паездак жыхароў памежных тэрыторыяў Беларусі і Латвіі дазваляе жыхарам 30-кілямэтровай зоны перасякаць мяжу бяз візы.

Гэта могуць рабіць жыхары, якія стала пражываюць на гэтых тэрыторыях ня менш за адзін год, незалежна ад іх грамадзянства.

Дазвол будзе выдавацца на тэрмін ад 1 да 5 гадоў. Сумарны тэрмін знаходжаньня на памежнай тэрыторыі дзяржавы — 90 дзён на працягу 6 месяцаў.

У пагадненьні ёсьць пералік населеных пунктаў, жыхары якіх могуць скарыстацца малым памежных рухам. Зь беларускага боку — гарады Браслаў, Верхнядзьвінск, Мёры, пасёлак Відзы, з латвійскага боку — горада Даўгаўпілс, Краслава, Дагда, Зілупе.
XS
SM
MD
LG