Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія адмяніла візавы рэжым з Расеяй. Цяпер расейскія грамадзяне змогуць бесьперашкодна ўяжджаць у Грузію і знаходзіцца на яе тэрыторыі на працягу 90 дзён.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі аб’явіў пра рашэньне скасаваць візы для расяянаў, выступаючы напярэдадні ў парлямэнце краіны.

Раней жыхаром Расеі для паездкі ў Грузію трэ было атрымаць візу на лётнішчы — яна каштавала 30 даляраў ЗША і выдавалася за некалькі хвілін. Грузінскім грамадзянам для паездак у Расею па-ранейшаму патрэбна віза.

Дыпляматычныя дачыненьні паміж Расеяй і Грузіяй былі перарваныя ў 2008 годзе ў сувязі з збройным канфліктам у Паўднёвай Асэтыі.
XS
SM
MD
LG