Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Праваабаронцы «Плятформы» падтрымліваюць дзеяньні ЭЗ ў дачыненьні да афіцыйнага Менску і будуць дамагацца ўнясеньня ў гэтак званы «чорны сьпіс» тых супрацоўнікаў турмаў і СІЗА, якія датычныя да катаваньняў, а таксама жорсткага, бесчалавечнага і зьневажальнага абыходжаньня зь вязьнямі.

У сваёй заяве прадстаўнікі інфармацыйна-асьветнай установы «Плятформа», якая не зьяўляецца палітычнай, адзначаюць, што «неаднаразова зьвярталі ўвагу дзяржструктураў і грамадзкасьці на грубыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі і на тое, што ўзровень парушэньняў канстытуцыйных правоў і свабодаў беларускіх грамадзян дасягнуў сваёй мяжы».

Праваабаронцы прапануюць найперш унесьці ў сьпіс тых турэмнікаў, якія перасьледавалі незаконна асуджаных грамадзянаў паводле палітычных матываў, а таксама ўжывалі катаваньні супраць падсьледных..

Гэта:

Начальнік ПК-17 (Шклоў), палкоўнік Ермаліцкі Сяргей Уладзімеравіч
Начальнік ПК-2 (Бабруйск), падпалкоўнік Какунін Аляксандар Анатолевіч
Намесьнік начальніка ПК-2 (Бабруйск), падпалкоўнік Трутко Юры Ігаравіч
Начальнік ПК-3 (Віцьба), падпалкоўнік Агністыкаў Віталь Уладзімеравіч
Начальнік ПК-9 (Горкі) Кавалёў Аляксандар Міхалавіч
Начальнік ПК-5 (Івацэвічы) Каско Алег Віктаравіч
Начальнік СІЗА КДБ Арлоў Аляксандар Уладзімеравіч

Сьпіс можа быць папоўнены іншымі імёнамі, сказана ў заяве.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG