Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: апазыцыя абураная заявамі Пуціна


Уладзімер Пуцін у часе сёньняшняга выступу перад сваймі прыхільнікамі

Уладзімер Пуцін у часе сёньняшняга выступу перад сваймі прыхільнікамі

Расейская апазыцыя занепакоеная заявамі Ўладзімера Пуціна аб рыхтаваных апазыцыянэрамі правакацыях пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 4 сакавіка.

У прыватнасьці, Пуцін сьцьвярджаў сёньня на сустрэчы з сваймі прыхільнікамі, што некаторыя сілы ў апазыцыі рыхтуюць правакацыі, магчыма, нават забойства каго-небудзь зь вядомых людзей, каб пазьней абвінаваціць у гэтым улады.

Сустаршыня Партыі народнай свабоды Барыс Нямцоў лічыць, што, калі кіраўнік ураду ведае пра рыхтаваньне такога замаху, ён павінен зрабіць усё, каб яго прадухіліць, у адваротным выпадку ўлада робіцца суўдзельнікам злачынства.

Лідэр руху «Левы фронт» Сяргей Удальцоў разглядае заяву Пуціна аб «сакральнай ахвяры» як спробу дыскрэдытаваць апазыцыю.

Міхаіл Хадаркоўскі ў апублікаваных у сераду на сайце gazeta.ru «лютаўскіх тэзісах» пад нахваю «Як памяняць уладу ў Расеі: асноўныя задачы апазыцыі» перасьцерагае апазыцыйнікаў ад радыкальных сцэнароў накшталт «штурму Крамля». Хадаркоўскі заклікае не прыпыняць мірных акцыяў і не дапусьціць расколу ў шэрагах апазыцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG