Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтам і школьнікам на лета адменяць бясплатны праезд у мэтро


Пра гэта паведаміў старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту Мікалай Ладуцька падчас наведваньня КУП «Менскі мэтрапалітэн»

«Летам беларускія студэнты вельмі актыўныя, многія зь іх працуюць, уступаюць у студэнцкія атрады. І гэта лягічна, калі ў летні пэрыяд студэнт будзе самастойна аплачваць свае перасоўваньні па горадзе. Школьнікі летам часьцей за ўсё знаходзяцца дома альбо на аздараўленьні за горадам».

Што тычыцца тарыфаў на праезд у менскім мэтро, мэр сталіцы адзначыў, што пытаньне іх павышэньня пастаянна разглядаецца. Сабекошт адной паездкі ў мэтро — каля 4 тысяч рублёў, так што 1 300 рублёў — вельмі камфортная цана праезду, перадае БелТА.
XS
SM
MD
LG