Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаткі Бундэстагу: ніякага чэмпіянату ў Менску


Катрын Гёрынг-Экард

Катрын Гёрынг-Экард

Віцэ-прэзыдэнт Бундэстагу Катрын Гёрынг-Экард, а таксама дэпутаткі Марылюіза Бэк (адказная за ўсходнюю палітыку) і Віёла фон Крамон (адказная за спартыўную палітыку) заклікалі Міжнародную фэдэрацыю хакею з шайбай адмяніць правядзеньне чэмпіянату 2014 году ў Менску.

Як гаворыцца ў заяве, «дыктатар Лукашэнка шкодзіць як сабе, так і сваёй краіне, павялічваючы і без таго істотную залежнасьць ад Расеі. Неабходная ў такіх умовах адкрытасьць да Эўразьвязу робіцца ўсё больш складанаю. Але без ЭЗ няма як выйсьці зь цяжкага сыстэмнага крызісу ў эканоміцы і грамадзтве. З эканамічным заняпадам, палітыкай ізаляцыі, рэпрэсіямі ды адмовай ад мадэрнізацыі рэжыму людзі ў Беларусі ня змогуць мірыцца бясконца».

У такіх умовах, лічаць аўтаркі звароту, правядзеньне чэмпіянату сьвету-2014 у Беларусі немагчымае. Міжнароднай фэдэрацыі хакею настойліва рэкамэндуецца перагледзець сваё рашэньне наконт месца ўсясьветнага першынства.

У якасьці адэкватнага адказу Эўразьвязу на сытуацыю прапануецца свабода перамяшчэньня. Калі кіраўніцтва краіны рве ўсе кантакты з ЭЗ, тым важнейшыя робяцца кантакты паміж людзьмі. Беларусь — частка Эўропы. І, як пішуць дэпутаты Бундэстагу, дыктатар Лукашэнка тут нічога зьмяніць ня зможа.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG