Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР ідзе на вайсковыя саступкі


Новы лідэр КНДР Кім Чэн Ын
Новы лідэр КНДР Кім Чэн Ын
Паўночная Карэя гатовая прыпыніць работы для ўзбагачэньня ўрану і ўвесьці мараторыюм на ядзерныя выпрабаваньні і выпрабаваньні ракет далёкага радыюсу дзеяньня.

Пра гэта паведаміла сёньня прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд. Яна заўважыла, што Пхэньян таксама дапусьціць міжнародных інспэктараў на свой ядзерны рэктар у Ёнбёне.

Дзярждэпартамэнт таксама паінфармаваў, што амэрыканскія і паўночнакарэйскія прадстаўнікі найбліжэйшым часам завершаць працу над пагадненьнем аб пастаўках у КНДР 240 тысяч тонаў харчовай дапамогі.

Заява амэрыканскага боку зьявілася неўзабаве пасьля праведзеных у Пэкіне перамоваў з паўночнакарэйскімі дыпляматамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG