Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэм’ер-міністар Польшчы, а цяпер лідэр найбольшай апазыцыйнай фракцыі ў Сэйме «Права і справядлівасьць» выступіў за ўвядзеньне супраць Беларусі «яшчэ больш вострых санкцыяў».

«Можа быць яшчэ горш. У такой сытуацыі я не магу гарантаваць, што рэакцыя з боку Беларусі ня будзе яшчэ больш вострай. Беларусь ставіцца да сваіх грамадзянаў так, як гэта прынята ў дыктатарскіх краінах — як да прыватнай уласнасьці. Грамадзянскія правы там не працуюць. А грамадзянскія правы — гэта мяжа, якой улада ня можа пераступіць у дачыненьні да грамадзянаў. Ну што ж, трэба праводзіць цьвёрдую палітыку, ісьці да таго, каб санкцыі былі яшчэ больш вострыя, больш рашучыя».

Качынскі пахваліў цяперашні ўрад ды Эўрапейскі Зьвяз за апошнія захады ў справе Беларусі, але скрытыкаваў папярэднюю тактыку адносна Менску, калі «мелі месца загадзя правальныя ініцыятывы, якія толькі дазвалялі Лукашэнку адчуць сябе больш пэўна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG