Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-сьпікер Рады Фэдэрацыі РФ: Лукашэнку варта пайсьці на саступкі апазыцыі


"Эўразьвяз, нягледзячы на вельмі нэгатыўнае стаўленьне да дзеючых уладаў Беларусі ў асобе прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, ніколі не ўвядзе рэальныя эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да гэтай краіны", - цытуе агенцтва "Інтэрфакс" камэнтар Сьвятланы Арловай адкліканьне зь Беларусі амбасадараў ЭЗ.

У той жа час яна не выключае, што ЭЗ пасьля кансультацыяў можа пайсьці на пашырэньне так званага "чорнага сьпісу" у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.

Пасьля адкліканьня амбасадараў паміж Мінскам і ЭЗ пачнецца чарговы віток палітычнага і інфармацыйнага абвастрэньня

Паводле яе словаў, у дачыненьні да Беларусі ЭЗ дзейнічае непасьлядоўна, у прыватнасьці, як нагадала віцэ-сьпікер, у свой час Мінск быў запрошаны ў праграму "Усходняе партнэрства". "Гэтая праграма прадугледжвала прадастаўленьне пэўнага фінансаваньня беларускай эканомікі, аднак далей дэклярацыяў справа не пайшла. Думаю, што пасьля адкліканьня амбасадараў паміж Мінскам і ЭЗ пачнецца чарговы віток палітычнага і інфармацыйнага абвастрэньня", - не выключае Арлова.

Паводле яе слоў, нягледзячы на ціск, якому падвяргаюцца беларускія ўлады з боку чыноўнікаў Эўразьвязу, тым не менш, бізнэсоўцы з краінаў ЭЗ ўмацоўваюць камэрцыйныя сувязі з Беларусьсю, і год ад года дынаміка гэтых сувязяў толькі пашыраецца, і гаворка ідзе ўжо аб мільярдным абароце.

На думку Арловай, ўвядзеньне санкцый мае контрапрадуктыўны характар. "Беларусь - не выключэньне, і ў дачыненьні да Беларусі ўсе захады якія прымаюцца з боку ЭЗ, носяць залішне палітызаваны характар", - падкрэсьліла Арлова..

На яе думку, больш прадуктыўным была б пазыцыя ЭЗ па далучэньні Беларусі, як сувэрэннай эўрапейскай дзяржавы, у працэсы міжнароднага супрацоўніцтва.

У той жа час, як лічыць віцэ-сьпікер, беларускім уладам варта было б пайсьці на саступкі апазыцыі.
Беларуская апазыцыя на не можа скласьці калі-небудзь важкую канкурэнцыю прэзыдэнту

"Рэальнасьць такая, што на сёньняшні дзень А.Лукашэнка з'яўляецца рэальным лідэрам і мае безумоўную падтрымку з боку беларусаў. Беларуская апазыцыя на сёньняшні дзень не можа скласьці калі-небудзь важкую канкурэнцыю беларускаму прэзыдэнту", - лічыць Арлова. Таму, на яе думку, пазыцыі Лукашэнкі толькі б ўмацаваліся, калі б ён пайшоў на саступкі апазыцыйным сілам. "Тады б беларуская грамадзкасьць ўбачыла б, што на самой справе ўяўляе з сябе апазыцыя", - заявіла Арлова.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG