Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Дубноў: ЭЗ ужо можа не хаваць гідлівасьці да беларускага рэжыму


На думку аглядальніка Радыё Свабода Вадзіма Дубнова, цяперашні канфлікт разьвіваецца ня так, як тыя шматлікія канфлікты, якія і раней былі ў адносінах Беларусі з Захадам.

— З аднаго боку, вядома, гэты канфлікт быў запраграмаваны яшчэ ў сьнежні 2010, і ўсё разьвівалася традыцыйным шляхам. На фоне гучнагалосых дэмаршаў з абодвух бакоў, кожны падспудна даваў зразумець, што гатовы да канструктыўнага пошуку кампрамісу, які рана ці позна знаходзіўся, нават у такіх грандыёзных гісторыях, як выгнаньне заходніх паслоў з рэзыдэнцыі «Дразды».

Лукашэнка, эксплёатуючы стаўленьне Захаду да сябе, як да «жахлівага дзіцяці», бясстрашна ішоў на канфлікт, асабліва ў тых выпадках, калі супярэчнасьці Расеі і Захаду станавіліся асабліва вострымі. Пры гэтым у такіх дэмаршах Лукашэнка мог сабе дазволіць зыходзіць ня толькі з прагматычных меркаваньняў, але і з уласных эмоцыяў. Зараз сытуацыя зьмянілася.
Расея таксама не дапаможа Беларусі, а калі і дапаможа, то за цалкам непрымальную для яе цану

Можна было б сказаць, што Лукашэнка ня так ужо шмат і губляе — адносіны з Захадам і так выглядаюць безнадзейнымі. А пасьля таго, як было згорнута збліжэньне з ЭЗ і больш ці менш нармалізаваныя адносіны з Расеяй у галіне нафтаперапрацоўкі, Беларусь пачала прывыкаць да сваёй звыклай схемы ўзаемаадносін з Эўропай. І ў гэтым сэнсе канфлікт разьвіваўся цалкам прадказальна для Беларусі.

Але Эўразьвяз-та не губляе і зусім нічога. Раней ён ставіўся да Беларусі як да непрыемнага непаразуменьня на сваіх межах і мог дазволіць сабе лічыцца збольшага адказным за яго. Цяпер жа на тле ўсіх іншых эўрапейскіх праблем Беларусь для ЭЗ — зусім нязначны эпізод, і ён можа, нарэшце, дазволіць сабе не хаваць той гідлівасьці, зь якой заўсёды ставіўся да беларускага рэжыму. Пры гэтым Захад яшчэ выдатна разумее, што Расея таксама не дапаможа Беларусі, а калі і дапаможа, то за цалкам непрымальную для яе цану.
XS
SM
MD
LG