Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У МЗС Польшчы адбываецца тэрміновая нарада, на якую намесьніца міністра замежных справаў Катаржына Пэлчыньска-Налэнч запрасіла амбасадараў краінаў Эўразьвязу, якія працуюць у Польшчы.

Вядома, што ў часе спатканьня віцэ-міністар падзякавала за салідарнасьць, якую краіны ЭЗ прадэманстравалі пасьля прапановы афіцыйнага Менску паслу Польшчы пакінуць Беларусь. Цяпер абмяркоўваюцца далейшыя супольныя крокі ў гэтай справе.

Між тым у другой палове дня міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі накіроўваецца ў Бэрлін, дзе, сярод іншага, асабіста абмяркуе са сваім нямецкім калегам сытуацыю вакол адкліканьня зь Беларусі польскага амбасадара ды прадстаўніцы ЭЗ.
XS
SM
MD
LG