Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калінкіна: Эўропа не вядзе торгу адносна палітвязьняў


Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна

Шэф-рэдактар «Народнай волі» Сьвятлана Калінкіна ня бачыць у дзеяньнях афіцыйнага Менску ніякай дыпляматыі. А толькі эмоцыі, гістэрыку і ніякай лёгікі.

«На апошнім пасяджэньні ЭЗ пайшоў насустрач Менску і ўключыў у сьпіс па санкцыях толькі 21 чалавека, судзьдзяў і начальніка міліцыі, а не 135, як было заплянавана. Чаму такая нэрвовая рэакцыя Менску, навошта гэтае абвастрэньне ў сытуацыі, калі, здавалася, вось-вось ужо нейкім чынам будзе знойдзена агульная мова, — сказаць вельмі цяжка. Калі Менск будзе займаць такую пазыцыю далей, то стасункі могуць быць замарожаныя на досыць доўгі час. Але калі ЭЗ не пакажа, што ён спалохаўся і гатовы ісьці насустрач, то нейкія захады назад будзе рабіць Аляксандар Лукашэнка. Бо ён сёньня вельмі залежыць ад Эўропы і заходніх грошай».

Карэспандэнт: «Чаго дамагаюцца эўрапейцы?»

«Эўразьвяз намагаецца выкананьня тых патрабаваньняў, якія былі агучаныя раней. Першае і галоўнае, каб былі выпушчаныя палітвязьні. Менск усяляк, так і сяк, спрабуе нейкі торг весьці на гэты конт. А вось Эўропа ніякага торгу не вядзе, а ўмова сфармуляваная вельмі канкрэтна. Таму на гэтай глебе і пайшло абвастрэньне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG