Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дыпляматычны армрэстлінг паміж Эўразьвязам і Беларусьсю» — пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у францускай Le Monde.

Францыя ўжо абвясьціла пра адкліканьне свайго амбасадара ў Менску. «Разам з эўрапейскімі партнэрамі Францыя выступае супраць рашэньня Беларусі выслаць амбасадара Польшчы і прадстаўніка ЭЗ у Менску, — заявіў прэсавы прадстаўнік францускага МЗС Бэрнар Валеро. — Францыя з эўрапейскімі партнэрамі будзе працягваць асуджаць пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека і фундамэнтальнымі свабодамі ў гэтай краіне і супрацьстаяць рэпрэсіям, скіраваным супраць апазыцыі менскаму рэжыму».
XS
SM
MD
LG