Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: магчыма, карані гэтага — у Расеі


 Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Камэнтуючы дыпляматычны крызіс паміж ЭЗ і Беларусьсю, старшыня партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін заявіў, што Аляксандра Лукашэнку мог скарыстаць расейскі бок у перадвыбарчай барацьбе.

«Я ня ведаю, навошта гэта было зроблена, бо ніякіх прэфэрэнцыяў тут атрымаць няма як. Магчыма, у перадвыбарчы пэрыяд нехта з Расеі паўзьдзейнічаў на Лукашэнку, каб ён гэта зрабіў. І калі ў бліжэйшы час мы пачуем нейкія заявы ад спадара Пуціна, то, магчыма, карані гэтага знаходзяцца ў Расеі. Тады гэта наагул глупства з боку Лукашэнкі, бо яго проста скарысталі, і ўсё. Часова скарысталі для ўнутрыпалітычных спраў, для прэзыдэнцкай гонкі ў Расеі».

Паводле Калякіна, ад’езд амбасадараў ЭЗ будзе мець вельмі сур’ёзныя наступствы для Беларусі і для яе кіраўніцтва. Дзеяньні беларускага боку ён назваў нечаканымі і дурнымі, бо яны даюць дадатковыя козыры тым у ЭЗ, хто выступае за санкцыі:

«Адкліканьне ўсіх амбасадараў сьведчыць пра кансалідацыю па беларускім пытаньні. Ня ведаю, хто навучыў Аляксандра Рыгоравіча такое глупства зрабіць? Яно будзе мець наступствы ў доўгатэрміновым пэрыядзе, якія вельмі шкодныя для Беларусі і яе эканомікі, для нашага гандлю з эўрапейскім бокам. Бо ЭЗ мае вельмі моцныя рычагі. 42% нашага гандлю прыпадае на ЭЗ. Збольшага гэта нафтапрадукты з расейскай нафты. І калі Эўропа адмовіцца ад іх, то гэта будзе сьмерць для беларускай эканомікі. Пры кансалідаванай рэакцыі ЭЗ і ЗША гэта можа быць зроблена. І тады я вельмі шкадую, што жыцьцё нашых людзей зноў пагоршыцца і зноў у нас ня будзе ні валюты, ні заробкаў — нічога».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG