Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў «Свабодзе», што рашэньне адклікаць беларускіх амбасадараў з краін Эўразьвязу для кансультацыяў пакуль не прынятае. Але ён не выключыў такой магчымасьці.

Учарашняе рашэньне Брусэлю адклікаць зь Менску ўсіх амбасадараў кріанаў Эўразьвязу спадар Савіных пракамэнтаваў наступным чынам: «Калі паслы падчас сваіх кансультацыяў здолеюць давесьці ў сваіх сталіцах пазыцыю беларускага боку пра тое, што ён лічыць цяперашнюю палітыку ЭЗ у дачыненьні да Беларуcі беспэрспектыўнай, то гэта будзе пазытыўна».

Андрэй Савіных паведаміў, што рашэнне адклікаць беларускіх амбасадараў не прынятае, але не выключыў такой магчымасьці.

У амбасадзе Польшчы ў Менску пакуль адмаўляюцца казаць, як і якім чынам будзе арганізавана ад’езд амбасадара.

"Мы пакуль маўчым",— паведаміў прэсавы сакратар пасольства Павал Марчук.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG