Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 лютага Official Journal of the European Union апублікаваў «чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ і чые актывы павінны быць замарожаныя. ДАДАЮЦЦА КАМЭНТАРЫ

Кіраўнікі МЗС 27 краінаў Эўразьвязу на пасяджэньні 27 лютага ў Брусэлі ўхвалілі пашырэньне «чорнага сьпісу» чыноўнікаў і кампаній Беларусі, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць санкцыі ЭЗ.

Рада міністраў замежных справаў Эўразьвязу вырашала накласьці візавую забарону на 21 асобу зь Беларусі — 20 чыноўнікаў з судовай сыстэмы і 1 міліцэйскага чыноўніка.




11.10 Прэсавы сакратар менскай міліцыі: «Наша справа правая»

Кіраўнік Менскай міліцыі Аляксандр Барсукоў адкрывае сьпіс 21 чыноўніка, якімі з пазамінулага дня папоўнілася колькасьць неўязных ў краіны Эўразьвязу прадстаўнікоў беларускага рэжыму.

Аляксандар Ластоўскі

Аляксандар Ластоўскі

Каб атрымаць камэнтар Аляксандра Барсукова карэспандэнт «Свабоды» пазваніў прэсаваму сакратару менскай міліцыі Аляксандру Ластоўскаму, але той адмовіўся зьвяртацца з гэтай просьбай да свайго начальніка, як і назваць ягоны тэлефон. Аляксандр Ластоўскі пракамэнтаваў сытуацыю як прэсавы сакратар.

«Мне гэта падаецца сьмешным і недарэчным, гэтыя пагрозы...Магу сказаць пэўна, што на працы гэта ніяк не адаб’ецца. Мы як змагаліся са злачынствам, гэтак і будзем змагацца, ня гледзячы ні на якія сьпісы. Злачыннасьць жа ад гэтых сьпісаў не зьнікне, так? Таму наша справа правая».


  1. Аляксандар Барсукоў, кіраўнік менскай міліцы
  2. Уладзімер Пуцыла, старшыня Менскага гарадзкога суду
  3. Марыяна Валчкова, судзьдзя суду Партызанскага раёна Менска
  4. Аксана Рэлява, судзьдзя суду Савецкага раёна Менска
  5. Жана Хвайніцкая, судзьдзя суду Завадзкога раёна Менска
  6. Анжаліка Мазоўка, судзьдзя суду Савецкага раёна Менска
  7. Аляксандар Кочык, судзьдзя суду Партызанскага раёна Менска
  8. Натальля Каровіна, судзьдзя суду Фрунзэнскага раёна Менска
  9. Юры Гарбатоўскі, судзьдзя суду Першамайскага раёна Менска
  10. Сяргей Люштык, судзьдзя суду Першамайскага раёна Менска
  11. Аляксандар Якунчыхін, судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Менска
  12. Марына Запасьнік, судзьдзя суду Ленінскага раёна Менска
  13. Жана Дубініна, судзьдзя суду Завадзкога раёна Менска
  14. Зінаіда Красоўская, судзьдзя суду Ленінскага раёна Менска
  15. Сяргей Германовіч, судзьдзя суду Кастрычніцкага раёна Менска
  16. Валянціна Сьвістунова, судзьдзя суду Цэнтральнага раёнаМенска
  17. Іна Шэйко, судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Менска
  18. Людміла Лапо, судзьдзя суду Фрунзэнскага раёна Менска
  19. Анатоль Барысёнак, судзьдзя суду Партызанскага раёна Менска
  20. Дзьмітры Юферыцын, судзьдзя суду Ленінскага раёна Менска
  21. Валянціна Зянкевіч, судзьдзя суду Ленінскага раёна Менска
Усе, апроч Аляксандра Барсукова, зьяляюцца судзьдзямі, якія ў розны час судзілі грамадзкіх актывістаў і палітыкаў.

Цяпер у сьпісе 231 асоба.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG