Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарыюш-Вольскі: «Лукашэнка ідзе на вайну»

Яцэк Сарыюш-Вольскі
Яцэк Сарыюш-Вольскі

Паводле польскага эўрадэпутата Яцэка Сарыюша-Вольскага, Эўрапарлямэнт рыхтуе рэзалюцыю з асуджэньнем парушэньняў правоў чалавека у Беларусі і заклікам да байкоту Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў Менску.

Зварот будзе накіраваны ў Міжнародную фэдэрацыю хакею і ў нацыянальныя фэдэрацыі.

«Знаўцы сьцьвярджаюць, што тэма можа быць непрыемнай і балючай для вялікага прыхільніка хакею, якім зьяўляецца прэзыдэнт Лукашэнка», — кажа дэпутат Эўрапарлямэнту.

«Лукашэнка ідзе на вайну, але я ня думаю, што гэта яму нешта прынясе, бо пазыцыя Эўразьвязу зьяўляецца нязьменнай», — цытуе Сарыюш-Вольскага Польскае радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG