Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту: «Я разглядаю гэта як варожы акт»


Марцін Шульц

Марцін Шульц

Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц выказаў шкадаваньне ў сувязі з рашэньнем Менску аб фактычнай высылцы дваіх эўрапейскіх дыпляматаў зь Беларусі: «Гэта непрапарцыйны, бескарысны і контрапрадуктыўны крок».

«Замест абраньня прагрэсуючай самаізаляцыі, Менск мусіў бы зрабіць правільны выбар для свайго народу і адкрыць шлях да дэмакратыі. Гэты крок нашкодзіць далейшым адносінам паміж Беларусьсю і Эўрапейскім зьвязам. Я разглядаю гэта як варожы акт», — цытуе спадара Шульца прэсавая служба Эўрапарлямэнту:

«У якасьці першага кроку Беларусь павінна без умоваў вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў. Гэта паспрыяе перагляду абмежавальных захадаў Эўразьвязу і дазволіць Беларусі і ЭЗ вярнуцца на шлях да паступовага аднаўленьня адносінаў».
XS
SM
MD
LG