Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі назваў крок афіцыйнага Менску непрыязным у адносінах да цэлага Эўразьвязу, на які адрэагуе ўвесь Эўрапейскі зьвяз.

Марцін Басацкі склікаў спэцыяльны брыфінг з нагоды патрабаваньня Менску, каб Беларусь пакінулі пасол Польшчы і прадстаўнік Эразьвязу.

Басацкі паведаміў, што ўмовы для вяртаньня да дыялёгу з Эўразьвязам Менску даўно вядомыя: спыненьне рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці і выхад на дэмакратычны шлях.

2 сакавіка будзе адзначацца 20-годзьдзе ўсталяваньня дыпляматычных адносін паміж Польшчай і Беларусьсю. Польскі пасол Лешак Шарэпка ўжо запрасіў з гэтай нагоды гасьцей у менскі гатэль «Эўропа».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG